У суботу, 13 студзеня бібліятэка імя Карскага ладзіць навагодні шпацыр па Гародні.
Дата: 13 студзеня
Час: 14.00
Месца збору: каля бібліятэкі, вул. Карбышава 17, Гродна
Кажуць, экскурсія будзе цікавая і для дарослых, і для дзяцей.
За паўтары гадзіны вы даведаецеся:
хто прыдумаў адзначаць Новы год і чаго яму так не жылося,
навошта ўпрыгожваюць елку,
як з’явіліся цацкі, мішура і гірлянды,
якія калядныя і навагоднія традыцыі былі ў гарадзенцаў у розныя часы
і яшчэ шмат усяго цікавага!
Маршрут — вакол ды каля елак, галоўнае — не заблукаць!
Кошт — 10 рублёў.
І памятайце, няма дрэннага надвор’я — ёсць дрэнна апранутыя людзі. Не забывайцеся шапкі і рукавічкі!
Запісацца на шпацыр і задаць пытаннечкі можна па тэлефонах: 71-89-54; +375(29) 582-73-93.