У сераду, 30 кастрычніка, беларусы Куявапаморскага ваяводства ладзяць у Быдгашчы вечар памяці «Ноч расстраляных паэтаў» і запрашаюць усіх далучацца.
Дата: 30 кастрычніка
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: пляцоўка ля Музея быдгашскага канала, Staroszkolna 10, Быдгашч
87 гадоў таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, у засценку НКУС расстралялі больш за сто чалавек — сярод іх было шмат творцаў і навукоўцаў. Узгадайма ж ахвяр рэпрэсій праз іх творы.
Будуць чытанні вершаў расстраляных паэтаў, гутаркі ды пачастункі.
Паміж вершамі прагучаць кампазацыі, напісаныя на вершы закатаваных паэтаў у выкананні нашых музыкаў.
Усе жадаючыя змогуць прачытаць верш забітых паэтаў альбо сучасны верш блізкі па духу і тэме вечара.
Спіс расстраляных у Чорную ноч можна знайсці тут.
Шмат вершаў ёсць на «Беларускай палічцы».
Уваход вольны. Калі жадаеце выступіць, запісвайцеся па спасылцы.