У суботу, 27 красавіка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры — інтэрактыўная імпрэза «Падарожжа на Вухуцію» паводле творчасці дзіцячай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой.
Дата: 27 красавіка
Час: 15.00
Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, Мінск
Хлопчыкаў і дзяўчынак чакае захапляльная экскурсія па выставе, падчас якой яны перанясуцца на планету Вухуція і сустрэнуцца з персанажамі казак Кацярыны Хадасевіч-Лісавой і, вядома, з Вухуцікам — улюбёнцам многіх чытачоў.
А яшчэ будзе мастацкі майстар-клас па стварэнні партрэта Вухуціка.
Усе ўдзельнікі атрымаюць сувеніры і гарантавана выдатны настрой.
Аўтарка і вядучая — мастачка, супрацоўніца музея Ірына Князева.
Квіткі — 10 рублёў для дзіцяці, бацькам уваход вольны.