Кніга псіхолага Віктара Франкля пра выжыванне ў канцлагеры выйшла па-беларуску

Як не згубіць сябе ў цемры безвыходнасці? Дзе шукаць сэнс у тэатры абсурду, якім раптам стаў навакольны свет? Выдавецтва «Тэхналогія» выпусціла кнігу псіхолага і філосафа Віктара Франкля «...Усё ж сказаць жыццю «так»».


«...Usio ž skazać žycciu «tak»»

На лёс Віктара Франкля, знакамітага псіхолага і філосафа, выпала шмат выпрабаванняў, жахі канцлагераў падчас Другой сусветнай вайны, смерць родных і блізкіх, непрыняцце на радзіме. У гэтай кнізе ён апавядае пра свой шлях унутранага пераадолення жыццёвых нягод і дапамагае чытачу адкрыць у сабе крыніцу неверагоднай моцы — моцы сказаць «так» свайму жыццю.

Пераклад кнігі з нямецкай мовы на беларускую зарабіла Вольга Баранавец-Янковіч.

Замовіць кнігу можна на сайце выдавецтва, або купіць у кнігарнях, у тым ліку ў краме па вул. Ляўкова, 19.