У пятніцу, 1 верасня, у Бохуме адбудзецца паказ дакументальнага фільма Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча «Motherland», у якім беларускія пратэсты разглядаюцца скрозь прызму сістэмнага гвалту ў беларускай арміі.
Дата: 1 верасня
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: кінатэатр «Endstation», Wallbaumweg, 108, Бохум
Па сеансе будзе дыскусія з прадстаўнікамі беларускай суполкі Яўгеніяй Гукавай і Дзмітрыем Чыгрыным.
Квіткі коштам 10 еўра набывайце па спасылцы.