Bulvbamovie запрашае на прагляд фільма «Такога кшталту надзея» (рэж. Павел Січэк, Швейцарыя/Германія) пра беларускага дыпламата, дзеяча апазіцыі і кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ў 2010 годзе Андрэя Саннікава.
Дата: 22 сакавіка
Час: 17.00 (час мясцовы)
Месца: Muzeum i Ośrodek Kultury Białoruskiej, 3 Maja 42, Hajnówka
Калі Лукашэнка прыйшоў да ўлады, Саннікаў звольніўся са службы ў дзяржаўных структурах і пачаў змагацца за дэмакратычную Беларусь. Змаганне ў той час каштавала жыцця некалькіх актывістаў беларускай апазіцыі, а сам Саннікаў апынуўся на нейкі час ў турме. Сёння як дыпламат без дзяржавы стараецца зацікавіць сваёй радзімай палітыкаў заходяй Еўропы. Гэты фільм адначасова паказвае гісторыю сучаснай Беларусі.