Літаратура Берлін Спектаклі
Канец: 31.08 (22:00)
ACUD Theater
Перфарматыўнае чытанне «Па што ідзеш, воўча?» і сустрэча са Святланай Курс у Берліне
Пачатак: 31.08 (20:00)Канец: 31.08 (22:00)
ACUD Theater
(Берлін, Veteranenstraße 21)
Кошт: 10 еўра
У суботу, 31 жніўня, у Берліне адбудзецца перфарматыўнае чытанне паводле рамана Святланы Курс (Евы Вежнавец) «Па што ідзеш, воўча?».
Дата: 31 жніўня
Час: 20.00 (час мясцовы)
Месца: ACUD Theater, Veteranenstraße 21, Берлін
Рына, алкагалічка за сорак, вяртаецца з Дармштадта ў родную вёску на Палессе на пахаванне сваёй 102-гадовай бабулі.
На захадзе яна не знайшла ні сям’і, ні дома, ні кар’еры, не кажучы ўжо пра фінансавы поспех.
Чытанне будзе сцэнічным эксперыментам са шматмоўнасцю на сцэне.
Пасля чытання адбудзецца размова з аўтаркай кнігі Святланай Курс — па-беларуску з нямецкім перакладам.
Размова, якую мадэруе Яраслава Ананька, дасць вам магчымасць глыбей пазнаёміцца з тэмамі кнігі і поглядам аўтаркі.
Квіткі — 10 еўра поўны, 5 еўра льготны. Замаўляйце па спасылцы.