Прэзентацыя кнігі Андрэя Хадановіча "Школа травы"
Пачатак: 16.10 (19:00)Канец: 16.10 (19:30)
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў рамках праекта «Я кнігу маю» запрашае на прэзентацыю зборніка вершаў Андрэя Хадановіча “Школа травы”.
У кнігу ўвайшлі новыя тэксты Андрэя Хадановіча, напісаныя ў 2017-2019 г. Аўтар вандруе ў прасторы і блукае ў часе, сумоўнічае з класікай і лістуецца са Святым Мікалаем, эксперыментуе ў інтымнай і фліртуе з грамадзянскай лірыкай, архівуе ўспаміны і калекцыянуе пахі травы.
Цягам вечара творцы з “Five – storey ensemble” прадставяць музыку, напісаную да вершаў з кнігі і выканаюць яе разам з аўтарам. У імпрэзе таксама бяруць удзел Уладзімер Арлоў, Ігар Крэбс і Віталь Рыжкоў.
Апроч тэкстаў і музыкі прысутных, будуць спробы выклікання паэтычных духаў Адама Міцкевіча і Генрыха Гайнэ, Восіпа Мандэльштама і Ўладзіміра Маякоўскага. Але сеанс спірытызму – вялікая імправізацыя, так што магчымыя “касякі”.
Напрыканцы – аўтограф-сесія.
Імпрэза пройдзе 16 кастрычніка. Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны.
Адрас: г.Мінск, вул. Максіма Багдановіча, 7а. Тэлефон для даведак: 8 (017) 334-42-69.
Суполка імпрэзы “Вконтакте”.
Суполка імпрэзы Facebook.