У суботу, 28 верасня, у Беларускай царкве ў Антвэрпэне прэзентуюць альбом «Ружа без пялёсткаў» на словы святой Тэрэзы з Лізьё.
Дата: 28 верасня
Час: 19:00 (час мясцовы)
Месца: Беларуская Царква ў Бэльгіі, Lange Beeldekensstraat 18-22, Антвэрпэн
Вас чакаюць песні на словы святой Тэрэзы ў выкананні Андруся Такінданга, Хрысціны Бурак і Анастасіі Назарук.
Уваход вольны.