У чацвер, 25 красавіка, у абласной бібліятэцы — новая сустрэча з цыклу «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада».
Дата: 25 красавіка
Час: 18.00
Месца: віцебская абласная бібліятэка, вул. Леніна, 8а, Віцебск
Гэтым разам сваю новую кнігу «Віцебск, які мы страцілі» прадставіць краязнаўца Аркадзь Падліпскі.
Асноўную частку выдання складаюць выявы Віцебска пачатку XX стагоддзя. Гэтыя фотаздымкі і паштовыя паштоўкі захоўваюць у сабе часцінку душы горада, а апавяданні пра гісторыю гарадскіх краявідаў — сапраўдны даведнік па яго гісторыі.
Уваход вольны.