На прэзентацыю спецыяльна прыедзе з Нью-Ёрка аўтар Павел Валатовіч, будуць вядомыя госці — героі кнігі і тыя, хто знутры ведае, што такое тусовачны Мінск.
Дата: 18 снежня
Час: 15.00 (час мясцовы)
Месца: Цэнтр беларускай супольнасці і культуры, вул. Віленская, 20, Вільня.
Толькі на прэзентацыях кніга будзе прадавацца са спецыяльнай зніжкай наўпрост ад выдавецтва.
Прыходзьце, кніга сапраўды ўнікальная, нічога такога на беларускім рынку яшчэ не выдавалася.