Нетворкінг на тэму «Апатыя і Матывацыя» ў Вільні

23.12.2022 18:00 - 22:00 Createculture.space (Karmelių g.5) Бясплатнае

Увесь час стамляецеся, няма сіл і жадання нешта зрабіць, але рабіць трэба? На нетворкінгу ад Yoch Community мы абмяркуем як жа працаваць са сваімі эмоцыямі і перамагчы стомленасць у сабе.


Дата: 23 снежня

Час: 18:00 (час мясцовы).

Месца: @createculture.space (Karmelių g.5), Вільня.


Уваход вольны.

Спікер Марына Кушнярэвіч — спецыяліст у камунікацыях з людзьмі і продажах, за плячыма якой мноства праектаў. Іх яна ўвасабляла з энтузіязмам і невычэрпнай энергіяй. Таму ёй ёсць што сказаць на гэтую тэму і падзяліцца сакрэтамі прадуктыўнай працы.

Прыходзьце падзяліцца сваімі гісторыямі, паслухаць нашага спікера, даведацца як жа спраўляцца з апатыяй і знайсці ў сабе матывацыю для рэалізацыі сваіх планаў. Утульная атмасфера, прыемныя знаёмствы і цёплы чай халоднай зімой чакаюць вас у Createculture.space ўжо 23 снежня!


Вам можа быць цікава

Майстар-класы ў Мінску

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

23.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Творчы вечар Навума Гальпяровіча ў Мінску

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, д. 7а)

Памідораў і RASTATE у Беластоку

28.08.2026 (19:00 - 21:00) Balance Club (Dr Ireny Białówny 9/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ