У пятніцу, 10 лістапада, у музеі Якуба Коласа прэзентуюць выданне «Навукова-метадычныя падыходы і інструментальныя сродкі для стварэння лічбавых цэнтраў гісторыі і культуры».
Дата: 10 лістапада
Час: 18.00
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
У кнізе расказваецца пра стварэнне гісторыка-культурнага лічбавага цэнтра спадчыны М. К. Агінскага — пра падыходы і сродкі, дзякуючы якім гісторыка-культурныя звесткі трансфармавалі ў сукупнасці структураваных даных.
Лілія Губіч, аўтарка ідэі лічбавага цэнтра Агінскага, загадчыца лабараторыі Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі прэзентуе новую частку праекта — «Міхал Клеафас Агінскі і вайна 1812 года».
Яе калега Наталля Муха, вядучая распрацоўшчыца праекта, раскажа пра кнігу.
Квіткі — 5 рублёў.