Літаратура Віцебск
Канец: 21.09 (18:00)
Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча
Прэзентацыя кнігі Сяргея Махнача «Язмін» у Віцебску
Пачатак: 21.09 (16:00)Канец: 21.09 (18:00)
Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча
(Віцебск, вул. Марка Шагала, 5А)
Кошт: 5 рублёў
У суботу, 21 верасня, у Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча прэзентуюць кнігу Сяргея Махнача «Язмін».
Дата: 21 верасня
Час: 16:00 (час мясцовы)
Месца: Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, вул. Марка Шагала, 5А, Віцебск
Віцебскаму гледачу мінскі мастак Сяргей Махнач знаёмы па дзвюх персанальных выставах у арт-прасторы «Талстога, 7».
Маляваць спадар Сяргей любіў з дзяцінства, а ў мастацтва прыйшоў толькі 8 год таму. А яшчэ раней, калі мастаку было 19 год, ён напісаў свой першы твор як пісьменнік — апавяданне «Язмін».
«Язмін» — гэта дэтэктыў, галоўны герой якога, адстаўны інспектар паліцыі Арчыбальд Торкі, вядзе адасоблены лад жыцця, але час ад часу праяўляе цікавасць да сваёй ранейшай прафесіі і дапамагае паліцыі ў расследаванні складаных спраў. Гэтым разам ён зацікавіўся справай аб загадкавым забойстве жонкі прафесара Грэхэма.
Вынікі гэтага невялікага творчага эксперымента і прапануюць вашай увазе.
У кнігу ўвайшло 10 ілюстрацый, падрыхтаваных аўтарам жа ў пачатку 2024 года.
На творчай сустрэчы спадар Сяргей раскажа пра гісторыю дэтэктыўнага жанру і мастаках, якія ілюстравалі дэтэктывы, а таксама пра сваю працу над кнігай «Язмін» у якасці пісьменніка і мастака-ілюстратара.