Літаратура Іншае Мінск
Канец: 29.10 (20:00)
музей Якуба Коласа
Прэзентацыя кнігі Таццяны Кухаронак «Святочны час: народныя звычаі і павер’і ў аповедах беларусаў» у Мінску
Пачатак: 29.10 (18:00)Канец: 29.10 (20:00)
музей Якуба Коласа
(Мінск, вул. Акадэмічная, 5)
У аўторак, 29 кастрычніка, у музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя кнігі Таццяны Кухаронак «Святочны час: народныя звычаі і павер’і ў аповедах беларусаў».
Дата: 29 кастрычніка
Час: 18.00
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
Толькі выйшаўшае з друку, багата ілюстраванае выданне прапануе новыя перспектывы да разумення таго, што такое свята ў народнай культуры беларусаў.
Асаблівасць кнігі — дзясяткі галасоў беларускіх вяскоўцаў з усіх рэгіёнаў краіны, сабраных у палявых інтэрв’ю, якія расказваюць, што такое для іх святочны час і якія традыцыі беларусаў яго ствараюць і зберагаюць.
Разам з вядучымі этнолагамі і фалькларыстамі Беларусі абмяркуеце многія тэмы, паднятыя ў кнізе і даведаецеся, як ствараць сабе і блізкім святочны насторой.
Мадэратар сустрэчы — Сяргей Грунтоў.