Чытацкі клуб да Ночы паэтаў у Вільні

25.10.2024 18:30 - 20:00 Цэнтр беларускай супольнасці і культуры (Vilniaus, 20) Бясплатнае



 У пятніцу, 25 кастрычніка, у Цэнтры беларускай супольнасці адбудзецца сустрэча чытацкага клуба з паэтам Сержуком Сысам «Нерасстраляныя. Неўтаймаваныя».







Дата: 25 кастрычніка

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Цэнтр беларускай супольнасці і культуры, Vilniaus, 20, Вільня 




Абмяркуюць дзве кнігі вершаў:

Зборнік «Нерасстраляныя» 

Выданне, у якое ўвайшлі 18 гісторый жыцця рэпрэсаваных беларускіх літаратараў, іх абраныя творы і архіўныя фотаздымкі.

 Зборнік Сержука Сыса «DOM. Паэзія выгнання» 

У кнізе — эсэ пра пачуцці і думкі паэта падчас уварвання Расеі ва Украіну, куды ён з-за пераследу на радзіме трапіў у 2021-м, пра яго падарожжа да Вільні, вершы, напісаныя ў 2021-2023-м па ўсёй лініі доўгага і складанага шляху — Менск, Смаленск, Бранск, Арол, Курск, Кіеў, Чарнігаў, Моршын, Варшава, і ўласна «Віленскі цыкл» вершаў.



Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава «Прагулкі па Мінску: замалёўкі і ўспаміны» ў Мінску

04.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Выстава «Строй» у Супраслі

11.09.2026 18:00 - 27.11.2026 17:00 Biblioteka Publiczna w Supraślu (Sala Guliwer) (ul. Cieliczańska 1)

Квэсткурсія «Таямніца манахаў-бернардынцаў» у Мінску (6+)

12.09.2026 (12:30 - 17:00) ля ўваходу ў Мінскую гарадскую ратушу (пл. Свабоды, 2а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ