“Сны самотнага дзьмухаўца: па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі” – “Ажынавая зіма”
Пачатак: 10.07 (18:00)Канец: 10.07 (20:00)
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
10 ліпеня 2019 г. а 18-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца пятая з цыклу адкрытых лекцый галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць”, даследчыцы Святланы Воцінавай “Сны самотнага дзьмухаўца: па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі” – “Ажынавая зіма”.
“Вечары тут часта цёплыя і ціхія, але нават калі шумяць у шэрай прасторы цёмныя галовы дрэў, то хмаркі, што прабягаюць над імі, вельмі ахвотна, ледзь толькі засланіўшы, зноў адкрываюць цэлыя зграйкі зор. У паветры ліпеньскага вечара нараджаецца нешта некае: не сотні і не тысячы, але мільёны, а мо і мільярды найпрыгажэйшых істот, празрыстых як шкло і белых як снег, аднолькава трапяткіх у палёце і стане спакою, вылятаюць з вады невысока, на некалькі локцяў, узвіваюцца над яе паверхняй і некалькі гадзін запар ладзяць у паветры свае гульні, з якіх у бязмежнай колькасці нараджаюцца жыцці і якія завяршаюцца такой жа бязмежнай колькасцю смерцяў. Вада паступова пакрыецца мноствам нежывых цельцаў тых, хто ахвяраваў сабою дзеля будучыні, не прамінуўшы пакінуць спадчыну, а здавацца будзе, што на высакародную паціну Нёманскай гладзі пасярод ліпеня выпаў снег.”
✍ Над Нёманам і “Над Нёманам”.
✍ Што схавана ў міжрадкоўі “Нізін”.
✍ Пра “дамскую литературную стряпню, из которой хлеба не испечь и шубы не скроить” – і жаночую мужнасць.
✍ І Талстыя, і Ажэшкі: плячо ў плячо, сэрца ў сэрца.
Што павінна быць у творы, каб ён калі-небудзь стаў класікай? Што павінен сказаць пісьменнік, каб сказанае засталося? Як ён гэта павінен зрабіць?
Кошт: 3 рублі.
Калі: 10 ліпеня 2019 г. а 18-й гадзіне.
Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13).
Даведкі па тэл.: (17) 334 56 21
Падзея ў Facebook