Наш спектакль – не проста пастаноўка, а яшчэ і гульня. Дзеці не толькі даведаюцца пра дзівосы і ператварэнні, якія могуць адбыцца ў школе, але і самі паўдзельнічаюць у іх. Задумаюцца пра тое, што можа атрымацца калі не слухаць настаўніка. Што рабіць у той ці іншай сітуацыі, а галоўнае – навошта? А яшчэ маленькіх наведнікаў чакаюць вясёлыя гульні, конкурсы ды прыемныя сюрпрызы!
І гэта не ўсё! Падчас імпрэзы адбудзецца прэзентацыя размалёўкі "Ян, Яніна, Васіліна: правы чалавека і дзіцяці ў малюнках". Гэта яркая маляванка з сучаснымі вясёлымі карцінкамі, якія на даступнай дзецям мове тлумачыць сур'ёзныя рэчы. Лёгкі сюжэт, блізкія дзецям вобразы, цікавыя малюнкі з дробнымі дэталямі ператвораць знаёмства з такой важнай тэмай, як правы чалавека, у цікавую гульню. Кожны маленькі наведнік атрымае асобнік размалёўкі бясплатна.
Дзе: Камп’ютарная акадэмія “ШАГ” (г. Мінск, вул. К. Маркса, 32, трэці паверх, канферэнц-зала)
Калі: 18 чэрвеня, 18:30
Уваход вольны!
Падзея ў Facebook
Спектакль і прэзентацыя адбудуцца ў межах праекта “Маё права”.