15 снежня, у нядзелю, у Празе спектакль «Выйду з лесу, выцягну хрыбет і ён будзе мне замест мяча».
Дата: 15 снежня
Час: 19.30 (час мясцовы)
Месца: Divadlo X10, Charvátova 10/39, Прага
Танцавальна-тэатралізаваная імпрэза сталася плёнам супрацоўніцтва чэскіх і беларускіх творцаў і створана на аснове драматургічнага тэксту беларускага драматурга, які выступае пад псэўданімам noname67.
Пастаноўка заснаваная на тэксце і на асабістым досведзе беларускіх творцаў з падаўленнем пратэстаў і наступнай ліквідацыяй культурнага жыцьця ў Беларусі.
Квіткі коштам ад 150 крон бярыце па спасылцы.