У суботу, 14 снежня, асветніцкі праект «Навука па-за сабой» кліча на апошнюю ў гэтым годзе сустрэчу «Развіццё гарадскога асяроддзя ў Беларусі: ад савецкай спадчыны да лічбавай будучыні».
Дата: 14 снежня
Час: 13.00
Месца: абласная навукова-тэхнічная бібіліятэка, вул. Пушкіна, 6 (4 паверх), Віцебск
Паглыбяцца ў гісторыю і развіццё беларускіх гарадоў, прайшоўшы праз тры ключавыя этапы: савецкі, пераходны і сучасны.
Асаблівая ўвага будзе нададзена сучаснаму гораду, дзе перасякаюцца традыцыі і інавацыі.
Абмяркуюць ключавыя крытэрыі пераходу да «сучаснасці» — узрастанне ролі гарадскіх публічных прастор, актывізацыя ўзаемадзеяння сярод гараджан і ўзмацненне сувязі фізічнага і лічбавага складнікаў гарадскога жыцця.
Таксама на аснове вынікаў сацыялагічнага даследавання, праведзенага ў Мінску, Гродне і Бабруйску прааналізуюць, як гэтыя працэсы адбываюцца ў рэальных гарадах Беларусі і якія высновы можна зрабіць для іх далейшага развіцця.
Спікерка — Алена Лебедзева, сацыялагіня, урбаністка, незалежная даследчыца, кандыдатка сацыялагічных навук.
Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.