У пятніцу, 13 снежня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца творчая сустрэча з мастаком Ігарам Кашкурэвічам у межах выставы «Рэха мадэрнізму. Ад Манэ да Кандзінскага».
Дата і час: 13 снежня ў 18.00
Месца: НЦСМ, пр-т Незалежнасці, 47, Мінск
Ігар Кашкурэвіч — мастак-канцэптуаліст, адзін з заснавальнікаў інтэлектуальнага напрамку беларускага перформансу.
З’яўляючыся часткай нефармальнага мастацкага жыцця Беларусі 80-90-х гадоў, мастак захаваў архіўныя фота выставак, інсталяцый і творчых акцый тых гадоў, якія прадставіць на сустрэчы.
Спадар Ігар таксама раскажа пра беларускі нонкамфармізм, пра тое, як паўплываў на яго творчасць і жыццё ўдзел у нефармальных мастацкіх аб’яднаннях «Форма» і «Плюраліс».
Кошт квіткоў:
14 рублёў — поўны;
12 рублёў — студэнты дзённай формы навучання;
10 рублёў — пенсіянеры, навучэнцы школ, гімназій, ПТВ, ССНУ, шматдзетныя сем’і, інваліды III групы.
Рэгіструйцеся па спасылцы. ⠀