У панядзелак, 17 красавіка, у хостэле «Урбан» — творчая сустрэча з праектам «Культуралогія без межаў».
Дата: 17 красавіка
Час: 19.00
Месца: Urban Hostel, вул. Заборскага, 3, Мінск
«Культуралогія без межаў» — асветніцкі праект кафедры культуралогіі БДУ. Узнік з жадання падзяліцца са светам разнастайнасцю культурных ведаў і сфарміраваць супольнасць, якая шчыра разумее каштоўнасць і актуальнасць культуралогіі як навукі ў сучаснасці.
На сустрэчы ўдзельніцы праекта раскажуць:
Як з’явілася ідэя стварэння праекта?
Якія асноўныя задачы «Культуралогіі без межаў»?
Як праходзяць сустрэчы?
Фарматы, тэмы, спікеры.
Праект зараз: планы, каманда і навошта яны наогул гэтым займаюцца?
А пасля будзе другая частка — сустрэча з фатографам архітэктуры Уладзіславам Кусянковым «Вялікі камфорт у маленькіх дамах».
План такі:
пагавораць аб сучаснай малапавярховай архітэктуры, памараць аб ідэальных кватэрах, паглядзяць на сусветны досвед і пакажуць беларускія прыклады, якія не адстаюць ад трэндаў, выявяць праблемы і падумаюць, як зрабіць лепш.
Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся праз дырэкт спадарыні @ilinasobolevskaia.
Уваход вольны.