У пятніцу, 17 сакавіка, Света Бень і Галя Чыкіс граюць канцэрт у гарадку Цайц, што побач з Ляйпцыгам, і прэзентуюць свой першы сумесны альбом «Прыём!»
Дата: 17 сакавіка
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Upsala-Garage, Wasserberg 6, Цайц
Прыходзьце сёрфіць ды паглыбляцца ў хвалі эмоцый — ад безнадзейна адчаю да нястрымнай надзеі.
Калі ў іх песнях і ёсць лірычны герой, то ў ім наогул няма нічога гераічнага. Ён збянтэжаны. Ён ужо нічога не ведае пра гэты свет акрамя аднаго нязменнага факта: калі адзін чалавек трымае іншага за руку, размаўляе з ім як з сабою, дзеліцца з ім усім, што мае, — гэта значыць, што ўсё не так безнадзейна.
Уваход — данат у 15 еўра, які можна зрабіць адразу пасля рэгістрацыі па спасылцы.