Ёсць яшчэ месцайкі на кватэрнік Светы Бень у Стакгольме, які адбудзецца ў наступную пятніцу, 8 верасня.
Дата: 8 верасня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: крама «Interbok», Hantverkargatan 32, Стакгольм
Будуць вершы і песні, укулеле, гармонік і кішэннае піяніна, усмешкі, жартачкі і трошку светлай тугі. Квіткі коштам 350 крон можна набыць па спасылцы.
У дзень канцэрта будзе 400 крон. (Раяць толькі не выбіраць дастаўку.)
Запісацца і аплаціць квіткі можна таксама праз мэйл info@interbok.se ці ўласна ў краме «Interbok».