Гэтымі выходнымі, 20 і 21 ліпеня, у Суле — свята беларускага ручніка.
Дата: 20 і 21 ліпеня
Час: з 10.00
Месца: парк гісторыі Сула, Стаўбцоўскі раён
Конкурсы, забавы, гістарычныя аповеды — будзе файная праграма ў цэнтры і цікавыя гістарычныя аповеды на пляцоўках.
Вы даведаецеся аб рэгіянальных асаблівасцях ручнікоў, сімвалах і малюнках, аб абрадах і іх магічнай сіле.
Кошт уваходных квіткоў у парк Сула:
дарослыя — 35 рублёў, сябры Сулы — 30 рублёў (каб стаць сябрам, падпішыцеся на адну з сацсетак Сулы), дзеці — 15 рублёў, дзеці да 7 гадоў — уваход вольны.