Гэтымі выходнымі, 24 і 25 жніўня, у Суле — свята хлеба.
Дата: 24 і 25 жніўня
Час: з 14.00
Месца: парк гісторыі Сула, Стаўбцоўскі раён
«Цвік» праграмы — дэгустацыя поліўкі на сапраўдным жытнёвым хлебе, які выпякаецца ў сульскай пякарні. Гатуюць па старажытным беларускім рэцэпце.
Расклад такі:
14.00 — пачатак праграмы
16:30 — частаванне поліўкай і яблыневым узварам
17.00 — канец святкавання
Кошт уваходных квіткоў у парк Сула:
дарослыя — 35 рублёў, сябры Сулы — 30 рублёў (каб стаць сябрам, падпішыцеся на адну з сацсетак Сулы), дзеці — 15 рублёў, дзеці да 7 гадоў — уваход вольны.