У нядзелю, 15 снежня, Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на тэатралізаванае чытанне па п’есе Алены Паповай «Гісторыі дзіўнага свету».
Дата: 15 снежня
Час: 19.00
Месца: РТБД, Крапоткіна, 44, Мінск
«Гісторыі дзіўнага свету» — трыптых з маленькіх п’ес «Дуй!», «Пячора Цыклопа» і «Дрэва».
Усе яны прасякнуты экзістэнцыйным настроем і прагай герояў да лепшага жыцця.
Аднак ці існуе гэта лепшае жыццё альбо наша рэчаіснасць — самае каштоўнае?
Сапраўды дзіўныя гісторыя пра іншапланецяніна, магічную пячору і незнаёмца-трыксцера пераўтвараюцца ў сучасныя прытчы.
Містычная атмасфера, нябачныя рэчы і космас — усё гэта можна знайсці ў п’есе Паповай.
Чытанне адбудзецца на беларускай мове.
Працягласць — паўтары гадзіны.
Квіткі коштам ад 25 рублёў па спасылцы.