Гэтымі выходнымі, 23 і 24 сакавіка, Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на двухдзённую ТэатраТэрапію.
Дата: 23 і 24 сакавіка
Час: 15.00
Месца: РТБД, Крапоткіна, 44, Мінск
«ТэатраТэрапія» — гэта два дні, поўныя ўнутраных лабараторый, практык і трансфармацый.
Сустрэчы пройдуць пад тэмай «Адзінота — непераадольны разрыў паміж Я і Іншымі» з сумесным праглядам спектакля «Вечар». ⠀
Для большасці з нас глыбінныя перажыванні, звязаныя з экзістэнцыйным разрывам паміж Я і Іншымі, вельмі непрыемныя, і іх цяжка перанесці ў поўнай ступені.
На сакавіцкай двухдзёнцы «ТэатраТэрапіі» вы:
даведаецеся, у чым розніца паміж міжасобаснай, унутранай і экзістэнцыяльнай ізаляцыяй;
вернеце сваю ўвагу да саміх сябе, зможаце злучыцца з рэсурсамі, якія можна знайсці ў полі такой экзістэнцыяльнай дадзенасці, як адзінота;
паглыбіцеся ў «размовы ля калодзежа» разам з праглядам спектакля «Вечар»;
падаследуеце свой эмацыйны досвед, атрыманы падчас прагляду спектакля;
прыдбаеце новыя падтрымліваючыя перакананні, сувязі і кантакты. ⠀
Удзел — 60 рублёў.
⠀
Каб замовіць месца, неабходна прайсці невялікае сумоўе з куратаркай праекта Жаннай Гурынай. Пасля гэтага вы атрымаеце поўныя звесткі аб праграме і часе сустрэч.
Звяртайцеся па нумары +375 44 765 11 93 альбо ў інстаграм @gurina.coach. ⠀
Колькасць месцаў абмежавана. ⠀