Ад суботы, 14 снежня, Дукорскі маёнтак распачынае калядныя івэнты па выходных.
Дата: з 14 снежня да 12 студзеня
Месца: Дукорскі маёнтак, вул. Школьная, 12, аг. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобл.
У атмасферы старадаўняга зімняга маёнтка вы сустрэнецеся з неад’емнымі героямі зімовых святаў, дашлеце самаробныя паштоўкі сябрам ды сваякам і зробіце адмысловыя сувеніры на памяць аб вандроўцы.
А ў 12:00 можна наведаць аглядную экскурсію па музеі і вуліцы майстроў.
Вось расклад зборных калядных экскурсій для індывідуальных наведвальнікаў:
14, 21, 28 снежня ў 15.00
15, 22, 25, 29 снежня ў 14.00
4, 5, 6, 7, 11, 12 студзеня ў 14.00
Квіткі: дарослыя — 20 рублёў, дзеці — 10 рублёў, да 7 год — бясплатна.
Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64 а таксама на сайце dukora.by.