У суботу, 16 лістапада, у музеі-майстэрні Азгура адбудзецца творчая сустрэча з мастачкай Ленай Хатэнка.
Дата: 16 лістапада
Час: 19.00
Месца: музей-майстэрня Заіра Азгура, вул. Азгура, 8, Мінск
Размова пойдзе пра імпульс стварэння і разбурэння ў мастацтве.
Лена Хатэнка — мастачка са Слуцка, якая некалькі гадоў таму здзейсніла кардынальны паварот у сваёй творчасці.
Прыходзьце даведацца падрабязнасці.
Квіткі — 7 рублёў поўны, 3,5 і 5 рублёў — ільготныя.
Запісвайцеся праз дырэкт музея.