У сераду, 6 снежня, у музеі Якуба Коласа — творчы вечар Алесі Сівохінай «Крыху падмерзлы раманс«.
Дата: 6 снежня
Час: 18.30
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
Здавалася, эпоха рамансаў незваротна сышла, але ж зараз гэты жанр адтаяў, і ў Беларусі назіраецца незвычайная цікавасць да яго.
Спадарыня Алеся, мастацкая кіраўніца народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова», выканае рамансы на вершы Рыгора Барадуліна і песні на словы Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіміра Жылкі і іншых паэтаў.
Прыходзьце даведацца, як нараджаюцца рамансы, і калі можна будзе пачуць музычны альбом з яе песнямі, і над чым зараз працуе тэатр «Жывое слова».
Квіткі — 10 рублёў.