У панядзелак, 18 снежня, лідар «морсаў» Уладзімір Пугач упершыню прыбывае ў Мюнхен з канцэртам.
Дата: 18 снежня
Час: дзверы — 18.00, пачатак — 19.00 (час мясцовы)
Месца: GOROD, Arnulfstrasse 197, Мюнхен
Спадар Уладзімір зайграе разам з гітарыстам Сяргеем Шчурко адмысловую акустычную праграму.
Любімыя песні і асаблівая, цёплая атмасфера канцэрта перанясуць вас у родныя мясціны да любімых людзей.
Час ужо сустрэцца, абняцца, падзяліцца цеплынёй і, вядома ж, паспяваць разам.
Квіткі — 25 еўра на ўваходзе.