Улазіны кнігарні Логвінаў
Пачатак: 04.10 (11:00)Канец: 04.10 (20:00)
Кнігарня Логвінаў
У гэтую пятніцу абноўленая кнігарня Логвінаў урачыста адкрыецца. 4 кастрычніка заходзьце па:
ЗНІЖКІ 30-70 адсоткаў на ўсе кнігі. Увесь дзень, ад 11-00 да 20-00.
КУЛЬТПРАГРАМУ, у якой:
- “Клуб “Тры трункі”. Тры літаратары прынясуць на ўлазіны свае ўлюбёныя напоі ды частуюць сваіх чытачоў.
- Гіпсавыя адбіткі літарацкіх рук на “Сценцы славы”. Вядомыя літаратары
- Конкурс “Кнігі і што?” з каштоўнымі прызамі. Кнігарні шукае другое імя. “Логвінаў”, кнігі і шакалад”, або “Логвінаў. Кнігі і хамячкі”. Аўтар самай паспяховай другой назвы атрымае кніжны прыз.
- нязмушаныя пытанні літаратарам. Праз фб у вас ёсць магчымасць задаць пытанне літаратарам. Але гэта пазней
- Капсула вечнасці . Пішам на друкарскай машынцы пажаданні кнігарні ў будучыню.
- прэзентацыя кнігі Адама Глобуса “Рысы”
Час культпраграмы - з 18-00 да 20-00.
УРАЧЫСТЫ АД’ЕЗД КНІГАБУСІКА на якім логвінаўскія кнігары, прыхапіўшы кніжкі і аўтараў, плануюць на чатырох колах аб’ездзіць усю Беларусь: яе гарады, мястэчкі і вёскі. На ганку кнігарні мы пакажам дызайнерскі кнігабусік, распавядзем пра праект “Вандроўная кнігарня”, запросім у сярэдзіну зрабіць сэлфуху. Потым разаб’ем пляшку шампану аб лабавуху і памахаем вам на развітанне ручкай, бо выправімся на ёй у Гальшаны.
Адрас дзейства. Кнігарня Логвінаў, вуліца Караля 22 (станцыя метро “Фрунзенская”, у памяшканні крамы-музею “Б/Уржуазные ценности”).