Беларусы выпусцілі незвычайны зборнік міфаў пра Сонца і Месяц

Беларуская гадзіннікавая мануфактура HVILINA разам з даследчыцай беларускай міфалогіі Ірынай Клімковіч выпусцілі зборнік міфаў пра Сонца і Месяц, якія былі сабраны ў розных рэгіёнах Беларусі, піша citydog.io.


Zbornik mifaŭ pra Sonca i Miesiac

Зборнік уключае ў сябе міфы і легенды, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне і расказваюць, як старажытныя беларусы тлумачылі прыродныя з’явы і будавалі свае традыцыі на аснове гэтых міфаў.

У кнізе ёсць сюжэты пра Сонца, Месяц, планету Венеру і іншыя нябесныя свяцілы, пра сувязь міфалогіі з каляндарнымі святамі і звычаямі, а таксама інфармацыя пра тое, як міфалогія фармавала культуру і традыцыі Беларусі.

Zbornik mifaŭ pra Sonca i Miesiac

Зборнік даступны на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. Спампаваць яго можна па спасылцы.

HVILINA

Увесну гадзіннікавая мануфактура HVILINA выпусціла лімітаваную калекцыю гадзін Star Chronicle аб міфах і легендах Беларусі пра Сонца і Месяц. Праект са зборнікам стаў своеасаблівым працягам калабарацыі даследчыцы і мануфактуры.