Вечар паэзіі ў музеі гісторыі беларускай літаратуры
Пачатак: 06.02 (19:00)Канец: 06.02 (20:00)
6 лютага (чацвер) у 19.00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і літаратурна-мастацкі часопіс “ДРУЖБА НАРОДОВ” (Расія) запрашаюць на творчую сустрэчу з удзельнікамі студыі перакладаў “ШКЕРЕБЕРТЬ”, якая адбудзецца ў межах ХXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.
“Шкереберть” – студыя параўнальнага паэтычнага перакладу пры часопісе “Дружба народов”. Займаецца перакладамі вершаў на беларускую, рускую і ўкраінскую мовы паэтаў Беларусі, Расіі і Украіны – класікаў і сучаснікаў. На старонках часопіса можна знайсці пераклады вершаў Міхася Стральцова, Васіля Стуса, Міколы Алейніка, Андрэя Хадановіча, Марыі Мартысевіч. У гэтым годзе выйдуць пераклады ўкраінскіх паэтаў Пятра Мідзянкі і Васіля Галабродзькі.
У мерапрыемстве прымуць удзел галоўны рэдактар часопіса Сяргей Надзееў і загадчыца аддзела паэзіі часопіса Галіна Клімава, а таксама аўтары часопіса і ўдзельнікі студыі: Дзмітрый Арціс, Яўгенія Джэн Баранава, Герман Уласаў, Андрэй Каровін, Ганна Паўлоская, Вольга Сульчынская і інш. (Расія), Марыя Мартысевіч, Віка Трэнас, Ніна Лістота, Юлія Алейчанка і інш. (Беларусь)
Уваход вольны.
Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(вул. Багдановіча, 13, Траецкае прадмесце, ст. метро “Няміга”)
Калі: 6 лютага, у 19.00
Тэлефон: (017) 334-56-21