У сераду, 12 красавіка, у Лютэранскай кірсе будзе вечар вакальнай музыкі «Узвышанае і незямное», прысвечаны шэдэўрам сусветнай музычнай класікі XVII–XX стагоддзяў.
Дата: 12 красавіка
Час: 19.00
Месца: Лютэранская кірха св. Іаана, вул. Акадэмічная, 7а, Гродна
Для вас зайграюць Арына Мілай (вакал), Вера Латышава (арган, фартэпіяна), Міхаіл Сідзельнік (гітара), Руслан Мілай (баян).
Кошт — 10 рублёў. Квіткі можна замовіць па нумары +37533 310 10 49.