6 красавіка, у чацвер, у Мастацкім музеі — вясновы канцэрт камернага хору Polifonica.
Дата: 6 красавіка
Час: 19.00
Месца: Нацыянальны мастацкі музей, вул. Леніна, 20, Мінск
У праграме «Вясновы дождж» — прагучаць творы Рахманінава, Кур’яна, Рашчынскага, Дылецкага, Эшэнвальдса, Ніемена ды іншых кампазітараў.
Стваральніца і кіраўніца хору — Вольга Іванова.
Госці канцэрта — дзіцячы ансамбль скрыпачоў. Дырыжоры — Максім Вяргей, Таццяна Катаргіна і Юлія Гіргель.
Наведаць канцэрт можна па квітку ў галоўны корпус музея. Папярэдняй рэгістрацыі не трэба.