Калісьці ў гарадах, амаль у кожным мястэчку нашай краіны можна было пачуць мову ідыш. Па ўсёй краіне ведалі і спявалі габрэйскія песні.
Спеўны Сход прэзентуе новы праект “Zingeray”.
29 чэрвеня адбудзецца Свята габрэйскіх песень і танцаў у Віцебску!
Пачатак а 18:00
Дом-музей Марка Шагала (г.Віцебск,вул.Пакроўская, 11)
Уваход вольны!
Спецыяльныя госці:
Раман Яраш
- кларнет, труба (г. Бярэзань), Вінэсэнт Янчы - баян (г. Мінск), Кастусь Канцавы - туба (г. Магілёў), Ігар Жалткоў - барабан, бубен (г. Мінск).
Танцмайстарка - Ната Голава (г. Барысаў, гурт Zhydovachka).
Далучайцеся, пазнаем габрэйскую культуру разам праз песні і танцы!