26 лістапада Уладзіміру Сямёнавічу Караткевічу споўнілася б 90 год. Традыцыйна ў гэты дзень Зміцер Вайцюшкевіч зайграе вялікі канцэрт з песнямі на вершы паэта. “Дзе мой край” і “Заяц варыць піва”, “Мора гранітныя хвалі” і “Сніў я сон” - гэтыя і шматлікія іншыя вершы юбіляра, увасобленыя спеваком у музыцы, прагучаць падчас дзвюхгадзіннай праграмы.
Ва ўмовах складзеных сітуацый канцэрт пройдзе ў анлайн-фармаце, але гэта не зашкодзіць атмасферы і нават дадасць утульнасці, дзякуючы размовам са слухачамі і адказам на пытанні. Вялікая юбілейная праграма будзе дапоўненая і іншымі найлепшымі песнямі з творчасці Змітра Вайцюшкевіча.
Канцэртная галіна моцна пацярпела ў сувязі з рознымі падзеямі і невядома, калі вернецца да традыцыйнага фармату. Музыкі гралі бясплатныя анлайны з магчымасцю данатаў, проста падтрымлівалі людзей у лакальных актыўнасцях, пакуль гэта было магчымым. Гэтай імпрэзай распачнецца цыкл экслюзіўных анлайн-канцэртаў беларускіх музыкаў, уваход на якія будзе ажыццяўляцца па квітках. Прычым кошт квітка вызначае сам глядач – ад сімвалічных 9 рублёў і болей. Гэта дасць магчымасць зрабіць анлайны якасней, пазбегнуць рызыкаў арганізатарам і музыкам, даць новы подых галіне. Частку сродкаў з продажу квіткоў артысты адрасна накіруюць у дапамогу пацярпелым дзеячам культуры.
26 лістапада, 21:00
Інфалінія: +375 33 6611432, t.me/nashdzien_chat
Квіткі на bezkassira.by
(скарыстацца сваім квітком можна будзе толькі з аднаго гаджэта)
Падзея на Facebook