У наступны панядзелак, 17 красавіка, ёсць крутая магчымасць далучыцца да архаічнага абраду «Ваджэнне Сулы» ў вёсках Гадзічава і Маркавічы Гомельскага раёна.
Дата: 17 красавіка
Месца: Маркавічы і Гадзічава, Гомельскі раён
У 2019 годзе гэтаму абраду быў нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. У 2007 годзе ён быў адноўлены пасля саракагадовага перапынку.
Абрад адбываецца на другі дзень праваслаўнага Вялікадня.
Да ўдзелу запрашаюць ўсіх ахвотных! Вельмі вітаюцца госці ў традыцыйных народных строях.
Дабрацца да Маркавічаў можна на асабістым транспарце або прыдбаўшы білет на грамадскі транспарт, які ідзе да Маркавіч амаль штогадзіну. Маркавічы знаходзяцца ў пагранічнай зоне, таму абавязкова бярыце з сабою ПАШПАРТ (аплата прыгранічнага збору і пропуск не патрэбныя).
Па ўсіх пытаннечках звяртайцеся па нумарах:
+375 44 480 88 85; +375 29 122 59 86 Віктар Уладзіміравіч
+375 44 709 72 02; +375 25 542 13 78 Кацярына Іванаўна