Анімэ па-беларуску ў Тбілісі

09.04.2023 17:00 - 19:30 ------------ Бясплатнае

У нядзелю, 9 красавіка, у каворкінгу «Кропка» — кінапаказ па-беларуску. прапануюць глядзець анімэ Мамуру Хасоды «Цмок і рабаціністая прынцэса».



Дата: 9 красавіка

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: 500м ад плошчы Свабоды (адрас дашлюць зарэгістраваным), Тбілісі


Сюжэт такі: аднойчы ў «U» — віртуальнай рэальнасці з 5 мільярдамі карыстальнікаў — «завірусілася» песня невядомай дзяўчыны пад нікам «Бэл». Усё сеціва гадае, хто ж хаваецца за яе прыгожым аватарам. Адначасова ходзяць чуткі пра пачварнага «Цмока», які брудна б’ецца на арэне ды ладзіць правакацыі.

Аб’яднаўшы школьную драму, ідэю «інтэрнэту будучыні» ды казку пра прыгажуню й пачвару, рэжысёр Мамору Хасода раскрывае сур’ёзныя тэмы ўлады, гвалту, траўмы, але ж не забываецца й на гумар.

Яскравасці дадае голас соўл-спявачкі Кахо Накамуры, якая агучыла галоўную ролю.

На Канскім фэсце-2021 фільм сарваў 14-хвілінныя авацыі. Мова паказу — беларуская (дубляж + субтытры песень).

Можна прыходзіць бацькам з дзецьмі ад 13 гадоў.


Удзел бясплатны, рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

«Мова Нанова» з Пакрысе у Кракаве

05.09.2026 (16:00 - 18:30) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Лекцыя «Ахоўнае ўзбраенне на беларускіх землях» у Мінску

10.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Lidbeer (Зала Мадэрн) (вул. Рэвалюцыйная, 32)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ