ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Дзе пачынаецца спадчына?»

17.05.2022 19:00 - 20:30 анлайн Бясплатнае
17 траўня віцебскі адукацыйны праект «Навука па-за сабой» ладзіць анлайн-лекцыю «Дзе пачынаецца спадчына?». Лектар — вядомы этнолаг, кандыдат навук Сцяпан Стурэйка.

Дата: 17 траўня

Час: 19.00 (час мінскі)

Месца: Zoom

«А хто там ідзе?» І куды? Што засталося нам «ад прадзедаў спакон вякоў»? «Хто ты гэткі?» і «чым быць хочаш?» Ёсць шмат пытанняў адказы на якія дапамагаюць нам лепш зразумець сябе у кантэксце гісторыі і культуры. Знайсці тое, што робіць нас намі — беларусамі, віцеблянамі, «людзьмі».

На сустрэчы вы даведаецеся:

— Што такое спадчына і якая яна бывае?

— Дзе пачынаецца спадчына?

— Як і навошта яе захоўваць?

— Колькi гэта каштуе i хто за гэта плоціць?

Удзел у мерапрыемстве вольны. Рэгістрацыя па спасылцы.

Вам можа быць цікава

Выстава «Ручнік як атрыбут звычаяў, традыцый і абрадаў беларусаў» у Гродне

04.10.2025 11:00 - 30.11.2025 18:00 музей гісторыі Гарадніцы (вул. Ажэшкі, 37)

Выстава Рыгора Несцерава "З чыстага ліста" ў Мінску

06.11.2025 11:00 - 30.11.2025 20:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Выстава "VOYAGE Дзяніса Барсукова" ў Мінску

12.11.2025 18:00 - 29.11.2025 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Зміцер Бартосік у Вільні

14.11.2025 (19:00 - 21:00) Alaus Namai (Goštauto g. 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ