Ноч музеяў: падарожжы ў часе ў Нацыянальным мастацкім у Мінску

21.05.2022 16:00 - 23:59 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) 15 рублёў


21 траўня Нацыянальны мастацкі музей чакае ўсіх на акцыі «Ноч музеяў — 2022. Пачатак каардынат».



Дата: 21 траўня

Час: з 16.00 да 24.00

Месца: Нацыянальны мастацкі музей, вул. Леніна, 20, Мінск

Музей стане адпраўной кропкай у вашым фантастычным падарожжы. Вы зможаце пабываць у мінулым і зазірнуць у будучыню, іначай разгледзець звыклыя выявы і надаць ім новыя сэнсы, а для глыбейшага разумення музей прапануе сваю альтэрнатыўнаю мову камунікацыі.


У праграме:

— новыя выставы;

— майстар-класы;

— падарожжа па Індыі;

— французскі салон;

— гульні для дзяцей;

— светлавыя інсталяцыі;

— музычны паказ. 


У пачатку каардынат кожны зможа трансфармавацца, каб прадоўжыць сваё падарожжа. Арыенцірам будуць служыць залы нашага музея, а культура краін, якая там прадстаўлена, — вектарамі.


Кошт квітка на акцыю «Ноч музеяў — 2022»: 15 рублёў (дарослыя) і 7 рублёў (навучэнцы).


Папярэдні продаж квіткоў у касе музея з 18 траўня.




Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Саша Філіпенка ў Чыкага

26.08.2026 (19:00 - 21:00) KRUG Community Circle (1400 S Wolf Rd Ste 100, Wheeling, IL)

Майстар-клас па лінагравюры на тканіне ў Мінску

29.08.2026 (13:00 - 15:30) галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ