У сераду, 16 лістапада, адбудзецца новая анлайн-сустрэча з цыклу «Пераехаўшыя», распачатага Беларускай асацыяцыяй журналістаў.
Дата: 16 лістапада
Час: 19.00 (час мінскі)
Месца: zoom
«Пераехаўшыя» — гэта гутаркі з беларускімі журналістамі і журналісткамі па ўсім свеце. Спікеры дзеляцца ўласным досведам, гісторыямі і лайфакамі рэлакацыі.
Гэтым разам госця — Дар’я Чульцова.
657 дзён за кратамі. І ўжо амаль два з паловай месяцы на свабодзе. Не ў Беларусі.
Будзе шчырая размова пра стан пасля вызвалення, вяртанне ў прафесію, планы і мары — і не толькі.
Мадэратарка сустрэчы — журналістка Алёна Дубовік.
Калі вы хочаце задаць спадарыні Дар’і пытанні, пішыце іх да сустрэчы ў тэлеграм.
Мадэратарка сустрэчы — журналістка Алёна Дубовік.
Удзел бясплатны, толькі зарэгіструйцеся па спасылцы.