Ноч паэтаў у Лондане

29.10.2022 18:00 - 22:00 Скарынаўская бібліятэка (37 Holden Road) Бясплатнае

29 кастрычніка беларусы Лондана далучаюцца да міжнароднай акцыі «Ноч расстраляных паэтаў».



Дата: 29 кастрычніка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, Лондан 

85 гадоў таму ў адну ноч былі расстраляныя больш за сто чалавек, сярод іх і нямала прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — паэтаў, мастакоў, навукоўцаў.

Сёлета імпрэза «Ноч расстраляных паэтаў» складаецца з дзвюх частак. Спачатку будзе вечар чытанняў ды песень на словы (не)расстраляных паэтаў. Пасля ў беларускай царкве Святога Кірылы запаляць свечкі і далучацца да малітвы за памяць усіх ахвяраў рэпрэсіяў.

У імпрэзе возьме ўдзел паэтка Ганна Комар.

Вы можаце таксама выбраць адзін ці некалькі вершаў з гэтага файла і прачытаць іх на вечарыне. Адзначайце ў каментарах да файла абраныя тэксты.

Напрыканцы будзе неафіцыйная частка: прыносьце, калі ласка, ежу і напоі.

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Прэзентацыя артбука Кацярыны Массэ «Плод Дрэва тварэння» ў Мінску

22.05.2026 (19:00 - 21:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

FERENC у Брэсце

27.05.2026 (19:00 - 21:00) ДК прафсаюзаў (вул. Маскоўская, 275-1)

Лекцыя «Марк Шагал: паміж небам і зямлёй» у Мінску

28.05.2026 (18:00 - 20:00) літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ