Канцэрт-прэзентацыя новага выдання кнігі «(Не)расстраляныя» ў Варшаве

30.10.2022 18:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11) Бясплатнае

У нядзелю, 30 кастрычніка, у Музеі Вольнай Беларусі прэзентуюць новае выданне кнігі «(Не)расстраляныя», дзе сабраныя гісторыі жыцця, выбраныя творы і архіўныя здымкі беларускіх пісьменнікаў, што былі рэпрэсаваныя сталінскім рэжымам.



Дата: 30 кастрычніка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal, 11, Варшава 


Прэзентацыя прымеркаваная да Ночы паэтаў, міжнароднай акцыі памяці. Сёлета 85-я гадавіна гэтай трагічнай даты.


Кніга пабачыла свет у лютым 2021 года ў мінскім выдавецтве «Янушкевіч». Тады ў продаж паступіла ўсяго 100 асобнікаў. Другое выданне з’явілася дзякуючы беластоцкаму выдавецтву «Kamunikat».


Падчас прэзентацыі можна будзе набыць кнігу (і шмат іншых беларускіх кніг таксама). Толькі, калі ласачка, падрыхтуйце гатоўку.

На прэзентацыі прагучыць проза Міхася Зарэцкага і фельетоны Анатоля Вольнага, вершы Міхася Чарота, Алеся Дудара, Тодара Кляшторнага, Валеры Маракова.


Удзел у канцэрце бяруць музыкі Алесь Дзянісаў, Chornabrova, Relikt. Сярод іншых будуць гучаць песні на вершы рэпрэсаваных паэтаў.


Уваход вольны!





Вам можа быць цікава

Выстава «Васільковае трымценне» ў Мінску

05.09.2025 11:00 - 10.10.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей, выставачны корпус (вул. Маркса, 24)

Выстава Уладзіміра Тоўсціка «Мелодыі святочнага горада» ў Мінску

10.09.2025 18:00 - 05.10.2025 18:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Выстава Таццяны Маліноўскай-Рыбак «Жыццё шукаць у колеры» ў Мінску

17.09.2025 19:00 - 14.10.2025 19:00 «Грузінскі дом» (вул. Куйбышава, 48)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ