У чацвер, 27 чэрвеня, у Цэнтры рамёстваў «Спадчына» адбудзецца імпрэза «Усе ў свеце звязаны», прысвечаная Сусветнаму дню вязання на публіцы.
Дата: 27 чэрвеня ў 16.00
Месца: Цэнтр рамёстваў «Спадчына», вул. Рэйманта, 12, Гродна
У праграме — паказ калекцый вязаных вырабаў, кірмаш, майстар-класы і мноства іншых цікавых падзей.
Уваход вольны.