У чацвер, 13 ліпеня, у прасторы «Вершы» адкрываецца арт-праект «Арт-тэрапія Сярожы Савіча» — два тыдні летніх івэнтаў мастака і яго каманды.
Мэта праекта — стварыць цёплую і дружалюбную атмасферу для наведвальнікаў, дзе кожны зможа камфортна раскрыцца і паглыбіцца ў свет мастацтва.
Таксама наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з новымі работамі мастака Сярожы Савіча, паслухаць лекцыі, паглядзець кіно, памаляваць і паразмаўляць. Таксама можна будзе набыць карціны і мерч — футболкі, сцікеры і паштоўкі.
У панядзелак, 17 ліпеня, будзе занятак па маляванні «Pets day».
Мастак Сярожа Савіч і яго гадаванец Вавёрка правядуць занятак па маляванні жывёл. Незалежна ад вашага ўзроўню малявання, прыходзьце правесці ўтульны вечар з сябрамі і гадаванцамі.
Дата: 17 ліпеня
Час: 19.00
Месца: прастора «Вершы», вул. Кастрычніцкая, 19, Мінск
А ў аўторак, 18 ліпеня, тут будуць паказваць сучаснае аўтарскае кіно і гутарыць з маладымі рэжысёрамі.
Пакажуць тры кароткаметражныя фільмы, а пасля вы зможаце абмеркаваць іх з аўтарамі.
Дата: 18 ліпеня
Час: 19.00
Месца: прастора «Вершы», вул. Кастрычніцкая, 19, Мінск
Уваход - donation, рэгістрацыі, здаецца не патрэбна.