«Bruised Nation». Адкрыццё выставы Паўліны Афонінай у Варшаве

30.06.2023 - 07.07.2023 19:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае

30 чэрвеня ў 19.00 адбудзецца адкрыццё выставы Паўліны Афонінай «Bruised Nation».



Дата: 30 чэрвеня

Час: 19.00

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Warszawa

Паўліна — маладая беларуская мастачка, якая пацярпела ад рэжыму, прадстаўляе сваё глыбокае крытычнае асэнсаванне вобраза «моцнага» і «слабога» у сучасным грамадстве.

Кожнае палатно стала канвой для падзей 20-га і 21-га года, і тут мы не проста глядзім гісторыі пратэстаў і барацьбы, а разважаем пра гісторыю мінулага і будучыні. Гэта гісторыя пра людзей і іх боль, гісторыя пра рабства і імкненне да свабоды.

Выстава правакуе на разважанні аб постсавецкім грамадстве і яго каштоўнасцях, агаляючы тую фальш, якая канчаткова раскрылася падчас пратэстаў апошніх гадоў.

Прыходзьце на адкрыццё выставы, каб даведацца больш пра тое, як мастакі выказваюць сваё бачанне свету, і падзяліцца сваімі думкамі.

Адмысловым госцем адкрыцця выставы будзе ŠUMA. Чакаем вас!

Выстава будез працаваць па 7 ліпеня.



Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Ноч музеяў у Дукоры

16.05.2026 12:00 - 17.05.2026 17:00 Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ