У пятніцу, 12 ліпеня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца артыст-ток з мастачкай Аленай Сінкевіч у межах выставы па выніках VI Фестываля «ТэкСтыльны букет».
Дата: 12 ліпеня
Час: 18.30
Месца: НЦСМ, вул. Някрасава, 3, Мінск
На сустрэчы будзе таксама прысутнічаць мастачка-манументалістка Беларусі Паліна Корзун-Фомчанка.
Мастачкі пазнаёмяць вас з прасторавымі кампазіцыямі Алены Сінкевіч, раскажуць гісторыю іх стварэння і назавуць асноўныя сэнсы, метафары і сімвалы:
Што значыць пража?
Чаму вузел?
Як гэта звязана з жыццём, а можа з думкай ці нават ідэяй?
Якую ролю ў гэтым адыгрывае Жанчына?
Куды вядзе нас нітку?
І чаму Цмок?
Уваход — па квітку ў музей: 9 рублёў поўны, 6, 4 і 3 рублі льготныя. Рэгіструйцеся па спасылцы.